19 красавiка 2024, Пятніца, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку

232
Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку
Нурсултан Назарбаеў

Кіраўнік Казахстана выступіў з адмысловым зваротам да народа.

Кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ён абвясціў у жывым эфіры 19 сакавіка ў спецыяльным звароце да нацыі, паведамляе «Інтэрфакс».

«Я прыняў пастанову спыніць свае паўнамоцтвы ў якасці прэзідэнта», - сказаў Назарбаеў у выступе са зваротам да народа Казахстана ў эфіры рэспубліканскіх тэлеканалаў.

«Сёлета споўніцца 30 гадоў, як я займаю самую высокую пасаду. Народ даў мне магчымасць быць першым прэзідэнтам незалежнай Казахстана», - сказаў Назарбаеў.

Часовым выканаўцам абавязкаў прызначаны спікер сената парламента Касым-Жомарт Такаеў.

Нурсултан Назарбаеў нязменна ўзначальваў Казахстан з красавіка 1990 года. У красавіку 2015 года ён бы «пераабраны» на пяты прэзідэнцкі тэрмін на датэрміновых выбарах.

Сёлета Нурсултану Назарбаеву споўніцца 79 гадоў.

Як піша «Медуза», cам Назарбаеў пасля адстаўкі ўзначаліць Савет бяспекі Казахстана. Гэтую пасаду ён зможа займаць пажыццёва. Адпаведны законапраект быў прыняты парламентам у траўні 2018 года.

Летась Савет бяспекі быў нечакана трансфармаваны з малавядомага кансультацыйнага органа ў канстытуцыйны. Савет валодае правам накладваць вета на прызначэнні і звальняць ключавых урадавых чыноўнікаў на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях.

Таксама Назарбаеў застанецца на чале партыі «Нур Атан».

Напісаць каментар 232

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках