Беларуская лекарка назвала прадукты, якія пойдуць на карысць мозгу
6- 15.02.2024, 18:35
- 10,408
Асабліва важна ўключыць іх у рацыён пенсіянерам.
Прадукты, якія дапамогуць мозгу як мага даўжэй не сутыкнуцца з дэменцыяй, у інтэрв'ю БелТА назвала намесніца дырэктара ў лячэбнай частцы РНПЦ псіхічнага здароўя кандыдат медыцынскіх навук Аксана Шылава.
З яе слоў, менш рызыкуюць займець дэменцыю, у тым ліку і альцгеймераўскага тыпу, тыя, хто прытрымліваецца міжземнаморскай дыеты, у якой шмат гародніны, рыбы, аліўкавага алею. Але ў кожным выпадку карысным будзе ўключаць у штодзённае меню капусту, памідоры, агуркі, іншую сезонную гародніну. Есці кураціну, а не свініну, а таксама не есці вэнджаныя прадукты, смажаныя, вострыя, марынаваныя.
Фізічная актыўнасць, у тым ліку і дачныя клопаты, - яшчэ адзін добры праваднік у доўгае жыццё на сваіх нагах і ў добрай памяці. Яшчэ адзін важны момант - абавязковы кантроль ціску, цукру ў крыві, аптымальнай масы цела. Змена дзейнасці, вандраванні - таксама на карысць.
«Усё гэта трымае чалавека ў тонусе, садзейнічае прафілактыцы зніжэння кагнітыўных функцый, прадаўжае маладосць усяго арганізма, асабліва - мозгу», - адзначыла медык.