27 красавiка 2024, Субота, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка прабрахаўся відавочна невыпадкова

21
Палітолаг: Лукашэнка прабрахаўся відавочна невыпадкова

Беларускі дыктатар выконвае важныя паслугі Пуціну.

Лукашэнка, а раней і пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты, зняпраўдзілі версію Крамля аб тым, што тэрарысты, якія напалі на падмаскоўны "Крокус Сіці Хол", прарываліся ў бок Украіны.

Ці выпадкова прабрахаўся Лукашэнка? Якія мэты мае беларускі дыктатар? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з вядомым украінскім палітолагам, кіраўніком Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў "Пента" Уладзімірам Фясенкам:

- Амбасадар Беларусі сказаў тое, што ён ведаў, апярэдзіўшы афіцыйную версію Расеі. Гэта можна спісаць на дысананс, выкліканы самой сітуацыяй.

Лукашэнка прабрахаўся відавочна невыпадкова. Ён ужо ведаў афіцыйную пазіцыю Расеі, якую заяву зрабіў Пуцін. Улічваючы і стылістыку, і асаблівасці палітычных паводзін Лукашэнкі, падкрэслю, усё гэта відавочна было не выпадковым.

Галоўная інтрыга ў тым, чаму ён гэта зрабіў. Сапраўды, тут няма яснасці, версіі могуць быць самыя розныя. Выкажу сваё суб'ектыўнае меркаванне.

Пачну з таго, што Лукашэнка, як гэта часта бывае, падкрэслівае такім чынам уласную значнасць. Маўляў, ён і беларускія спецслужбы напраўду выконваюць Расеі розныя важныя паслугі, якія РФ не заўсёды шануе.

Гэта важны нюанс. Лукашэнка пры кожнай магчымасці робіць акцэнт на "бачыце, мы вам дапамаглі або зрабілі вельмі важныя рэчы для вас". Так было і з Прыгожыным, бо відавочна ў Расеі не хацелі выстаўляць ролю Лукашэнкі ў гэтым працэсе, а ён сам паказаў, якую ролю адыграў у той сітуацыі.

Так і зараз. Лукашэнка паказаў, маўляў, вы сваю версію прасоўваеце, але мы вам таксама дапамаглі, не забывайцеся. Ведаеце, гэта было не столькі для Пуціна сказана, колькі для расейцаў.

Што да стасункаў з Пуціным, то тут ідзе даўняя гульня. Лукашэнка любіць, калі ёсць магчымасць, займацца лёгкім шантажом. Маўляў, у вас свая версія наконт тэрарыстаў і таго, хто за кім стаіць, а ў нас крышку свая. У нас можа быць і свой пункт гледжання. Хочаце, каб цалкам адпавядалі вашай пазіцыі, то зрабіце нам невялікую ласку ў фінансавым cэнсе, і не толькі.

Лукашэнка крыху адхіліўся ад афіцыйнай расейскай версіі, але за тое, каб гэта не ўспрымалася як дыстанцыяванне, адпаўзанне ад Пуціна, зрабіў дастаткова агрэсіўныя заявы. Хаця гэта відавочна фанфаронства і толькі дэманстрацыя агрэсіі, а не рэальная агрэсія. Я маю на ўвазе яго заявы пра Сувалцкі калідор. Тут відавочна была дэманстрацыя антызаходняй пазіцыі.

У гэта ўвесь Лукашэнка, які, як кажуць, і вашым, і нашым. Скажу, што матыў заяў палітыка-бытавы. Гэта іх асаблівыя стасункі з Пуціны. У Лукашэнкі даўні комплекс у дачыненні да Пуціна і РФ. Ён жа хацеў стаць пераемнікам Ельцына, але не атрымалася: Пуцін перайшоў дарогу.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках