«Гэтую кантору ненавідзяць і пагарджаюць ёй усе беларусы»
16- 28.03.2024, 14:03
- 22,902
І неўзабаве іх дагоніць заслужанае пакаранне.
28 сакавіка дзень лукашысцкага ГУБАЗіКу. Гэты орган ператварыўся ў карны інструмент аграхунты, які здрадзіў інтарэсам Беларусі і беларусам, піша чытач сайта Charter97.org:
- Чальцы гэтай АЗГ вылучаюцца нават на фоне астатніх слабавікоў бязмежным садызмам, цынічнай подласцю, нястрымнай карупцыяй і цягай да лёгкай нажывы. Варта ўспомніць, што большую частку раскрытых за апошнія гады карупцыйных схем «крышавалі» менавіта вышэйшыя афіцэры ГУБАЗ. Гэтае ведамства змагаецца за кантроль над фінансавымі плынямі з лукашэнкаўскім КДБ. Гэтыя мярзотнікі самі не саромеюцца называць сябе гестапаўцамі.
Гэтую кантору ненавідзяць і пагарджаюць ёй усе беларусы. І неўзабаве іх здагоніць заслужанае пакаранне.