У Расеі ў прадукцыі беларускага мясакамбіната знайшлі сальманелы
2- 28.03.2024, 16:32
- 6,950
Яе адправілі пад узмоцнены кантроль.
У Расеі знайшлі сальманелы ў прадукцыі Мёрскага мясакамбіната, яе адправілі пад узмоцнены лабараторны кантроль, паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.
Сальманелы знойдзеныя ў тлушчы-сырцы беларускага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мёрскі мясакамбінат». Статус гэтай прадукцыі ў рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюза зменены на «ўзмоцнены лабараторны кантроль», паведамілі ў ведамстве.
Сальманелы - кішачныя бактэрыі, якія могуць выклікаць інфекцыйнае захворванне сальманелёз, у тым ліку ў цяжкай сэптычнай форме.