27 красавiка 2024, Субота, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманага берасцейца, які наведваў суды над палітвязнямі, прывозілі ў шпіталь на хуткай

10
Затрыманага берасцейца, які наведваў суды над палітвязнямі, прывозілі ў шпіталь на хуткай
ВІТАЛЬ ЧОПІК
ФОТА: ПЦ «ВЯСНА»

Са слядамі моцнага збіцця.

Затрыманага ў Берасці назіральніка за судамі над палітвязнямі прывозілі ў шпіталь «са слядамі моцнага збіцця», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Са звестак праваабаронцаў, мужчыну клічуць Віталь Чопік. Яму 40 гадоў. Ён наведваў судовыя пасяджэнні паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.

Як адзначаюць у ПЦ “Вясна”, сілавікі да яго наляцелі ў пачатку сакавіка. Пасля затрымання мужчыну даставілі ў лякарню на хуткай «са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым».

12 сакавіка над берасцейцам адбыўся суд паводле адміністрацыйнай справы. Яму ставілася ў віну непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Як вынікае з пастанову суда, на пасяджэнні Чопік сказаў, што за хвіліну адчыніў дзверы ГУБАЗіК для ператрусу, але сілавік на гэта заявіў, што гучна патрабаваў адчыніць дзверы 20 хвілін. Ператрус у кватэры берасцейца праводзіўся ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках