Італьянскія знішчальнікі перахапілі самалёты РФ у Балтыйскім моры
11- 29.03.2024, 21:52
- 5,712
Двойчы цягам дня.
Знішчальнікі Ваенна-Паветраных сілаў Італіі Eurofighters цягам гэтага дня ажыццявілі двайны перахоп расейскіх самалётаў над Балтыйскім морам.
Пра гэта паведамляе італьянскае інфармагенцтва ANSA.
Гэтыя знішчальнікі Eurofighters уваходзяць у склад 4-й аператыўнай групы, якая дзейнічае на польскай базе ў Мальбарку.
«Трывога, запушчаная з каманднага цэнтра NATO ва Уэдэме (Нямеччына), была актываваная ўчора і сёння раніцай праз неапазнаны самалёт, які ляцеў над міжнароднымі водамі Балтыйскага мора», – паведамляе агенцтва.
У публікацыі гаворыцца, што пасля ідэнтыфікацыі расейскага самалёта і назірання італьянскія знішчальнікі вярнуліся на сваю базу ў Мальбарку.