28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лекарка назвала галоўныя крыніцы бэта-каратыну

4
Беларуская лекарка назвала галоўныя крыніцы бэта-каратыну

Гэты магутны антыаксідант стымулюе імунную сістэму чалавека.

Лекарка-валеолаг аддзела грамадскага здароўя Берасцейскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціна Машэнская расказала пра карысць бэта-каратыну.

Яна адзначыла, што бэта-каратын, папярэднік вітаміну А, з'яўляецца магутным антыаксідантам, які не толькі блакуе свабодныя радыкалы, але і стымулюе імунную сістэму арганізма чалавека. Таксама яна падказала, што бэта-каратын можна назапасіць з дапамогай ежы. Артыкул лекаркі размясцілі на сайце Берасцейскага аблвыканкама.

Лекарка-валеолаг Валянціна Машэнская адзначыла, што ў пацыентаў, якія пакутуюць на ракавыя захворванні, узровень бэта-каратыну ў крыві на трэць ніжэйшы, чым у здаровых людзей.

Морква, абрыкосы, курага, шыпшына, шпінат, пятрушка, гарбуз, памідоры, абляпіха, батат, балгарскі перац, грэйпфрут, дыня, хурма, шчаўе, брокалі, гарох, зялёная цыбуля, кінза і салата рамана (класічны інгрэдыент для салаты) з'яўляюцца галоўнымі крыніцамі бэта-каратыну.

Таксама лекарка адзначыла, што бэта-каратын не стрвачвае сваіх уласцівасцяў пры цеплавой апрацоўцы. Адна сярэдняга памеру морква змяшчае дастатковую колькасць бэта-каратыну на два дні, а 2–3 памідора – на адзін дзень.

– Важна памятаць, што каратын у арганізме можа адкладацца пра запас, на тэрмін да года і больш, таму важна восенню стварыць запас у арганізме гэтага вітаміну, ужываючы як мага больш прадуктаў, якія яго змяшчаюць, – адзначыла Валянціна Машэнская.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках