Польшча прыняла пастанову пра ўкраінцаў мабілізацыйнага веку
22- 26.04.2024, 19:27
- 16,890
Улады пададуць новую рэдакцыю закону.
У Польшчы заявілі, што возьмуць да ўвагі абмежаванні ў наданні консульскіх паслуг для мужчынаў мабілізацыйнага веку з Украіны пры прыняцці агульнай пастановы пра падаўжэнне часовай абароны для ўкраінцаў.
Варшава не будзе дэпартаваць грамадзянаў Украіны з пратэрмінаванымі пашпартамі.
Пра гэта паведаміў міністр унутраных справаў Польшчы Марчын Кервінскі ў эфіры тэлеканала TVN24 у пятніцу, 26 красавіка, паведамляе RMF24.
Паводле словаў Кервінскага, на днях польскія ўлады пададуць новую рэдакцыю закона аб дапамозе ўкраінцам, якія часова жывуць у іх краіне. Міністра ўнутраных справаў спыталі пра забеспячэнне правоў маладых мужчынаў з Украіны, напрыклад студэнтаў, якія могуць мець праблемы з дакументамі.