Футбольныя лузеры
- TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 26.04.2024, 20:57
- 6,052
Калі ж яны згінуць са сваіх пастоў?
Смехатворную здольнасць спаць на столі, накрыўшыся коўдрай, паказала кіраўніцтва Расейскага футбольнага звязу.
Кіраўнік звязу Аляксандр Дзюкаў паведаміў, што плануецца арганізацыя камерцыйнага турніру з удзелам каманды Расеі, выкінутай праз пуцінскае 24 лютага са свету футболу.
Праўда, Дзюкаў сказаў, што гаворка ідзе пра 2025 ці 2026 гады. Гэта тое самае, як у Пуціна-Барысава з «засваеннем космасу» – недзе там, за даляглядам.
І спаборнікі плануюцца з Паўднёвай Амерыкі, Азіі і Афрыкі.
Скажам так, як мы зразумелі гэтую навіну: расейскае кіраўніцтва, выкінуўшы Расею са свету футболу, збіраецца цяпер за кошт расейскіх грамадзянаў падкупляць каманды з небагатых краінаў трэцяга свету, каб ствараць у расейскіх грамадзянаў уражанне, што «мы прарвалі футбольныя санкцыі».
Ванітуе ад вашых убогіх рухаў, кіраўнічкі. Калі ж вы ўсе згінеце са сваіх пастоў, палітычныя і футбольныя лузеры?
Telegram-канал «СерпомПо»