10 траўня 2024, Пятніца, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Задача для эрудыта»: Кіроўца паказаў скрыжаванне, якое ставіць у тупік гасцей Гомеля

11
«Задача для эрудыта»: Кіроўца паказаў скрыжаванне, якое ставіць у тупік гасцей Гомеля

Што з ім не так?

Беларус падзяліўся ў TikTok ролікам з аўтамабільнага відэарэгістратара, на якім паказаў, як праязджае адно з кур'ёзных скрыжаванняў у Гомелі. На думку аўтара відэароліка, гэтае скрыжаванне можа паставіць у тупік гасцей горада, адзначае telegraf.news.

«Зразумела, што гамельчукі кожны дзень праязджаюць гэтую развязку і не задумваюцца, бо ўсё ўжо даўно зразумела і звыкла. Але давайце паглядзім на праезд развязкі на ЦЭЦ-1 вачыма прыезджага чалавека, які едзе тут упершыню», – прапанаваў аўтар відэароліка.

Уязджаючы на скрыжаванне з крайняй левай паласы, ён у пачатку звярнуў увагу на дарожную разметку, якая паказвала ехаць направа і на чырвонае святло святлафора з актыўнай зялёнай секцыяй-стрэлкай, якая дазваляе рух у тым жа кірунку. Аднак кіроўцы, якія стаялі наперадзе, не рухаліся з месца.

«Можа пасігналіць?» – задаўся пытаннем кіроўца, пасля чаго ўсё ж заўважыў знак «Кірунак руху па палосах», які паказваў ехаць налева, і ўспомніў, што знак стаіць у прыярытэце над разметкай.

Уехаўшы на скрыжаванне, кіроўца заўважыў знак на коле, які паказваў рух направа, але на самай справе абазначаў кірункі для аб'езду цэнтральнага астраўка, і зноў усумніўся ў правільнасці свайго ўчынку. Скончыў свой манеўр кіроўца думкай, што «лепш хадзіць пешшу».

Многія каментатары пагадзіліся з меркаваннем аўтара. Маўляў, скрыжаванне сапраўды няпростае.

«Я калі пераехаў з Менска (у Гомелі было мала досведу, а па Менску накатаў вельмі шмат) першы раз праляцеў як арол, каля ЦЭЦ адразу растлумачылі, што так рабіць нельга», – напісаў адзін з каментатараў.

«Ніколі не падабалася па Гомелі ездзіць. У некаторых месцах пачыналіся прыступы панікі», – напісаў адзін з кіроўцаў.

«Я звычайна ў такіх выпадках вочы заплюшчваю і праязджаю», – пажартаваў яшчэ адзін каментатар, які паглядзеў відэа.

«Скрыжаванне для эрудыта», – рэзюмаваў абмеркаванне хтосьці.

Некаторыя карыстальнікі выказалі здагадку, што праблема супярэчнасці разметкі і знака здарылася таму, што знак нядаўна памянялі, а разметку пакінулі «старой». Хтосьці і зусім напісаў, што ніколі не меў праблемаў з праездам на гэтым адрэзку.

«Часта езджу там, нават і думак не ўзнікала што нешта не так там», – запэўніў адзін з кіроўцаў.

@avto_sensei Шуточная импровизация на злободневную тему Понятно, что гомельчан каждый день проезжают эту развязку и не задумываются, так как все уже давно понятно и привычно. Но давайте посмотрим на проезд развязки на ТЭЦ-1 глазами приезжего человека, который едет здесь впервые. #обучениевождению #автошколагомель #гомель #урокивождения #автоинструктор #пдд ♬ оригинальный звук - avto-sensei

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках