Удар па галоўным перавалачным вузле беларускіх НПЗ: вынік паказалі з космасу
10- 28.04.2024, 11:39
- 27,224
Частка нафтабазы выгарала дашчэнту.
У сеціве паказалі спадарожнікавыя здымкі, якія дэманструюць наступствы нападаў украінскіх беспілотнікаў на нафтабазу «Раснафты» ў сяле Разладзе Смаленскай вобласці. На кадрах відаць, што некаторыя цыстэрны з палівам выгаралі дашчэнту.
Адпаведныя кадры апублікавала Радыё Свабода. «Наступствы ўдару ўкраінскіх беспілотнікаў па НПЗ у Смаленскай вобласці», – гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя гэтай базы, 24 красавіка таксама быў атакаваны НПЗ «Раснафты» ў іншым населеным пункце рэгіёну, Ярцаве.
Са звестак украінскіх крыніц, на гэтых двух аб'ектах знаходзілася 26 тысяч кубаметраў нафты.
За перыяд з пачатку 2024 года ўкраінскія беспілотнікі ўжо нанеслі пашкоджанні 18 расейскім нафтаперапрацоўчым заводам, што прывяло да памяншэння вытворчасці амаль на 14%.