У Літве намякнулі, што Крымскаму мосту засталося нядоўга
2- 28.04.2024, 10:29
- 7,994
Лінкявічус параіў расейцам паспяшацца з развітальнымі фота.
Былы міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус параіў расейцам развітвацца з Крымскім мостам.
Адпаведную заяву ён апублікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Лінкявічус апублікаваў калаж з фота Крымскага моста, запуску ракет ATACMS і сумнага дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна.
«Калі ў кагосьці яшчэ не было магчымасці сфатаграфавацца на Керчанскім мосце, яшчэ ёсць час», - напісаў літоўскі палітык.
If someone hasn't had a chance to take a photo at the Kerch bridge, it's still time. pic.twitter.com/SH9SxejoTk
— Linas Linkevicius (@LinkeviciusL) April 27, 2024
Украіна не ўтойвае, што ўважае Крымскі мост за адну са сваіх галоўных цэляў у гэтай вайне. Гэта ключавая лагістычная артэрыя акупанта, праз якую РФ пераганяе на паўвостраў вялікую колькасць сваіх войск і ўзбраення. Ужо двойчы аб'ект быў паспяхова пашкоджаны Сіламі абароны Украіны. Першы раз гэта ўдалося зрабіць з дапамогай грузавіка, начыненага выбухоўкай, другі - марскімі беспілотнікамі. На гэтым тыдні стала вядома, што Злучаныя Штаты не толькі пачалі актыўна перадаваць Украіне свае дальнабойныя ракеты ATACMS, але і далі згоду на іх ужыванне па цэлях РФ у акупаваным Крыме.