Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Вайсковай акадэміі
3- 29.04.2024, 20:20
- 6,722
Раней ён кіраваў Менскай сувораўскай вайсковай вучэльняй.
Генерал-маёр Андрэй Гарбаценка прызначаны кіраўніком Вайсковай акадэміі. Адпаведны ўказ падпісаў 29 красавіка Аляксандр Лукашэнка.
Андрэй Гарбаценка раней займаў пасаду кіраўніка галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных сілаў. Гэтае крэсла ён заняў у ліпені 2023 года. Да гэтага два гады кіраваў Менскай сувораўскай вайсковай вучэльняй.
З 2018 да 2021 года Гарбаценка быў кіраўніком 7-й управы Генштаба Узброеных сілаў.