Расея нанесла ракетны ўдар па Адэсе
16- 29.04.2024, 21:00
- 9,930
Загінулі чатыры чалавекі, 28 пацярпелі.
У панядзелак, 29 красавіка, расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе. «Суспільне» сцвярджае, што ў выніку расейскага нападу па Адэсе пацярпеў экс-дэпутат ад «Партыі рэгіёнаў» і рэктар Нацыянальнага ўніверсітэта Адэская юрыдычная акадэмія Сяргей Ківалаў.
Адэскія ўлады паказалі наступствы расейскага ракетнага ўдару па Адэсе, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі і пацярпелі яшчэ 28.
Фота апублікаваў мэр Адэсы Генадзь Труханаў у Telegram.
Паводле звестак кіраўніка Адэскай АВА Алега Кіпера, колькасць ахвяраў расейскага ўдару па Адэсе вырасла да чатырох чалавек.
«Паводле ўдакладненай інфармацыі, пацярпелі 28 чалавек. Сярод іх двое дзяцей (16 і 5 гадоў) і адна цяжарная жанчына», – паведаміў ён.
Кіпер дадаў, што чацвёра параненых у цяжкім стане, за іх жыццё цяпер змагаюцца лекары.
Кипер добавил, что четверо раненых в тяжелом состоянии, за их жизнь сейчас борются врачи.