20 траўня 2024, панядзелак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці праходзіць новы масавы суд паводле «палітычнага» артыкула

3
У Берасці праходзіць новы масавы суд паводле «палітычнага» артыкула

На лаве падсудных восем чалавек.

Восем чалавек судзяць за ўдзел у "пратэстным карагодзе" ў Берэасці ў 2020 годзе, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

На лаве падсудных Мікіта Вайцюк, Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Юлія Шаронава, Мікалай Нікіцюк і Максім Собалеў. Іх усіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Падставай для крымінальнага пераследу стаў удзел берасцейцаў у «пратэстным карагодзе» на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Берасці ў 2020 годзе. За гэтую акцыю ўжо асудзілі больш за 137 чалавек.

«ПРАТЭСТНЫ ХАРАВОД» У БЕРАСЦЕ. ФОТА: СКРЫНШОТ ВОНКАВАЙ КАМЕРЫ НАЗІРАННЯ
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках