У Польшчы створаць камісію для расследавання беларускага ўплыву
6- 10.05.2024, 15:05
- 8,420
Пра гэта паведаміў Дональд Туск.
У Польшчы будзе створаная камісія, якая зоймецца расследаваннем уплыву, які мелі ў краіне Расея і Беларусь. Пра гэта паведаміў польскі прэм'ер-міністр Дональд Туск.
"Ёсць законапраект аб стварэнні канстытуцыйнай камісіі аб вывучэнні расейскага і беларускага ўплыву ў Польшчы", — заявіў палітык.
10 траўня другі раз на гэтым тыдні ў Польшчы збярэцца ўрадавая калегія ў справах спецслужбаў, піша onet.pl. Са слоў Туска, міністр-каардынатар спецслужбаў Томаш Семаняк падрыхтаваў законапраект аб дзейнасці канстытуцыйнай камісіі, якая будзе вывучаць расейскі і беларускі ўплыў у Польшчы.