З Беларусі ў Літву не пусцілі адзін з вагонаў цягніка праз намаляваную літару
13- 10.05.2024, 17:33
- 17,586
Ён ехаў у Калінінградскую вобласць Расеі.
Праз літару Z адзін з вагонаў цягніка, які накіроўваўся з Беларусі ў Калінінградскую вобласць Расеі, не пусцілі ў Літву. Яе заўважылі літоўскія памежнікі. У выніку вагон адчапілі.
Такі выпадак на літоўска-беларускай мяжы адбыўся ўвосень 2022-га. Праз такі ж знак на цыстэрне яе не прапусцілі ў Літву і вярнулі ў Беларусь.
Літара Z - адзін з сімвалаў расейскай агрэсіі супраць Украіны.