Расейскія ахвотнікі звярнуліся да вайскоўцаў РФ
2- 10.05.2024, 20:25
- 11,618
І заклікалі перадаваць ім інфармацыю аб сваіх камандзірах.
Ва Украіне маглі зліквідаваць сына расейскага генерала Аляксандра Лапіна Дзяніса, вядомага тым, што ён адпраўляў сваіх падначаленых у «мясныя штурмы».
У сувязі з гэтым у Telegram-канале «Легіён «Свабода Расеі» з'явіўся зварот да вайскоўцаў РФ. Расейскія ахвотнікі заклікаюць акупантаў перадаваць інфармацыю аб сваіх камандзірах, якія адпраўляюць жаўнераў на пэўную смерць.
«Не канечне гінуць у мясным штурме і назаўжды заставацца ў безназоўнай пасадцы. Маеце магчымасць справядліва аддзячыць тым, хто ставіцца да вас, як да эксплуатацыйнага матэрыялу», — гаворыцца ў звароце.