17 траўня 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску падвысілі кошты на некаторыя праязныя

2
У Менску падвысілі кошты на некаторыя праязныя

Названая прычына.

БЧ падняла кошт праезду ў цягніках гарадскіх ліній. З гэтай прычыны ў Менску падвысілі кошты некаторых праязных у грамадскім транспарце - на тыя, якія сумешчаныя з гарадскімі лініямі.

Сумешчаныя праязныя на грамадскі транспарт прадугледжваюць паездкі гарадскіх лініях, а таксама ў аўтобусах, тралейбусах, трамваях і метро. Яны бываюць на два ці пяць тыпаў транспарту, адзін з якіх - цягнікі гарадскіх ліній. Такія праязныя разлічаныя на неабмежаваную колькасць паездак на працягу 3, 5, 10, 20 ці 30 дзён.

З 1 траўня вырасла "чыгуначная" частка, якая закладзена ў кошце гэтых праязных. Напрыклад, праязны на два тыпы транспарту — цягнік гарадскіх ліній і аўтобус (ці тралейбус, ці трамвай) — на 30 дзён зараз каштуе 107,22 рубля (раней — 105,15 рубля). Калі замест наземнага транспарту будзе метро, то цяперашняя цана - 109,47 рубля (было - 107,4 рубля). Пры гэтым цяперашняя цана праязнога на пяць тыпаў транспарту (цягнікі гарадскіх ліній, метро, аўтобус, трамвай і тралейбус) - 92,43 рубля (была - 91,19 рубля).

Характэрна, што праязныя на 3, 5, 10, 20 дзён на пяць відаў транспарту таксама каштуюць танней, чым на два на такі ж перыяд.

Сумешчаныя праязныя на грамадскі транспарт увялі ў траўні 2014 года. Цяпер цягнікі гарадскіх ліній курсуюць з Менска на станцыі Беларусь, Рудзенск і Смалявічы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках