17 траўня 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі вынайшлі ўнікальную тэст-сістэму для хворых на алергію

9
У Беларусі вынайшлі ўнікальную тэст-сістэму для хворых на алергію

Вызначае 200 алергенаў за раз.

Навукоўцы Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі распрацавалі ўнікальны метад для дыягностыкі алергіі. Пра гэта расказалі ў эфіры тэлеканала СТВ.

Чыпавая тэст-сістэма можа выявіць адразу 200 алергенаў за раз, прычым адносна хутка. Асаблівасць - усе алергены актуальныя менавіта для нашай зоны, таму распрацоўка лепшая за замежныя аналагі.

Тэст-сістэма здольная вызначаць харчовыя, пылковая, эпідэрмальныя і іншыя даволі рэдкія алергены.

Як працуе тэст

На спецыяльную падкладку нанесена адразу 200 алергенаў, да іх дабаўляецца сыроватка пацыента. Калі ёсць рэакцыя, то можна зразумець прычыну алергіі.

Навукоўцы патлумачылі, што алергікам у першую чаргу неабходна ведаць, ці ёсць сярод алергенаў асабліва «непрыемныя», якія могуць выклікаць вострыя рэакцыі і пагражаць жыццю чалавека.

Актуальны такі чып і для дзяцей: ён дапаможа выявіць, ці перарасце дзіця алергію ці захворванне будзе развівацца ў больш небяспечную форму.

Калі алергікам баяцца

У Беларусі ад палінозу (сезоннай алергіі) пакутуе амаль 30 тысяч чалавек, прыкладна столькі ж пацыентаў з бранхіяльнай астмай. Але патэнцыйных астматыкаў у краіне можа быць у разы больш. Па міжнароднай статыстыцы, на аднаго выяўленага пацыента з бранхіяльнай астмай прыпадае пяць і больш чалавек з невыяўленай хваробай.

Аб піках абвастрэння палінозу расказаў спецыяліст па дзіцячай алергалогіі Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Буза. Усяго іх тры, і прыпадаюць яны на перыяд з красавіка да кастрычніка.

З красавіка да траўня варта быць асцярожным праз пылок дрэў. Да сярэдзіны ліпеня варта абыходзіць бокам палеткі, бо высокая канцэнтрацыя пылку зёлак. У пустазельных раслін таксама праходзіць пыленне, яно можа доўжыцца аж да кастрычніка.

Таксама Буза ўдакладніў, што сезонную алергію можа выклікаць нават цвіль.

«Сімптомы часцей за ўсё нагадваюць банальную вірусную інфекцыю, таму што часцей за ўсё цярпяць нос, вочы, але не выключаны паразы органаў дыхання», - падкрэсліў спецыяліст.

Алергікам ужо даводзіцца несалодка. Паводле інфармацыі Бузы, з сярэдзіны сакавіка ў медустановы прыходзіць усё больш людзей з атапічным дэрматытам (скурнай алергіяй) і рэспіраторнай алергіяй (органаў дыхання).

Ён нагадаў, што такія захворванні лечацца шляхам прыёму антыгістамінных прэпаратаў, якія можна набыць у Беларусі без рэцэпта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках