Самалёт «Белавія» падчас рэйсу ў Астану апісаў дзіўную фігуру на падлёце да Масквы
4- 4.05.2024, 18:06
- 23,554
Што здарылася?
У суботу, 4 траўня, экіпаж самалёта авіякампаніі «Белавія» пры выкананні рэгулярнага рэйсу Менск – Астана сутыкнуўся з тэхнічнай праблемай. Капітан паведаміў дыспетчару пра тэхнічную няспраўнасць. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Aviaincident.
Самалёт Embraer E195LR (бартавы нумар EW-513PO, умяшчальнасць больш за 120 пасажыраў) вылецеў з Менска ў 03:47. Выконваючы палёт над Смаленскай вобласцю ў бок Масквы на эшалоне 35000 футаў (10,7 км) і знаходзячыся за 75 км на паўночны захад ад Вязьмы, капітан паветранага карабля даклаў пра адмову вентылятара ахаладжэння тэхнічнага адсека.
Мяркуючы з звестак сэрвісу Flightradar24, у гэтым месцы маршруту самалёт апісаў прыкметнае кола і ўжо развярнуўся ў бок Менска, але потым узяў траекторыю на аднаўленне палёту па зададзеным маршруце. Верагодна, перад экіпажам стаяла пытанне, ці прадаўжаць рэйс ці вяртацца ў хатні аэрапорт, і борт чакаў пастановы.
Вярнуўшыся на маршрут, экіпаж паспяхова закончыў рэйс, пасадзіўшы самалёт у аэрапорце Астаны без спазнення.