18 траўня 2024, Субота, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдуць і знішчаць варожыя РЭБ: ЗША перадасць Украіне магутныя авіябомбы

2
Знойдуць і знішчаць варожыя РЭБ: ЗША перадасць Украіне магутныя авіябомбы

Гаворка ідзе аб JDAM-ER.

Пентагон заключыў кантракт з кампаніяй Scientific Applications and Research Associates (SARA) на суму 23,5 мільёна даляраў, які прадугледжвае набыццё сэнсараў для пошуку сродкаў радыёэлектроннай барацьбы Home-on GPS і інтэграцыю галовак саманавядзення павялічанай далёкасці на кіраваныя авіябомбы JDAM-ER.

Інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце ведамства 3 траўня 2024 года. Там паведамілі, што такія сродкі паразы змогуць быць не проста ўстойлівымі да працы сродкаў РЭБ, але і нацэльвацца на гэтыя станцыі таксама.

Умовы кантракта прадугледжваюць падаванне часткі такіх камплектаў для Украіны, паведаміў 4 траўня ўкраінскі вайсковы партал Defense Express.

Як адзначае выданне камплект Home-on GPS (або HOJ) зʼяўляецца «дастаткова кампактным, каштуе ў 10 разоў танней, чым яго папярэднікі, а яго кампанентная база дазваляе лёгка інтэгравацца ў сістэму навядзення любога наяўнага авіяцыйнага высокадакладнага ўзбраення».

Разам з тым, абʼёмы і тэрміны падавання Украіне амерыканскіх КАБаў HOJ не выдаюцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках