18 траўня 2024, Субота, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бярдзянску падарвалі аўто са здраднікам, які працаваў у калоніі

8
У Бярдзянску падарвалі аўто са здраднікам, які працаваў у калоніі

Выбух быў адзінкавым і вельмі гучным.

У часова акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці ўдзень, 5 траўня, прагрымеў выбух. Украінскія партызаны перадалі «прывітанне» чарговаму здрадніку, які працаваў у створанай акупантамі «папраўчай калоніі»: яго ўзарвалі ў аўтамабілі, паведамляе obozrevatel.com.

Здраднік памёр на месцы. Пра помсту, якая напаткала здрадніка, пішуць расейскія прапагандысты.

«У Бярдзянску ўзарвалі аўтамабіль супрацоўніка папраўчай калоніі - ён загінуў на месцы. Папярэдне, самаробную бомбу заклалі пад дно аўтамабіля. СК распачаў крымінальную справу, супрацоўнікі апытваюць відавочцаў», - напісаў адзін з Z-паблікаў.

Прапагандысты таксама паведамляюць, што «следчыя канфіскавалі фрагменты і састаўныя часткі выбуховага прыстасавання».

«Праводзяцца судовыя экспертызы, дапытваюцца відавочцы здарэння. Распачатая крымінальная справа па факце забойства агульнанебяспечным спосабам», - заявілі ў расейскім следчым камітэце.

Выбух у акупаваным горадзе, паводле сведчанняў відавочцаў, прагучаў пасля 9 гадзін раніцы. Ён, паведамлялі бярдзянцы, быў адзінкавым і вельмі гучным. Пасля выбуху ў паветры з'явіўся выразны пах гарэлай гумы.

Мясцовыя прарасейскія паблікі таксама пісалі пра «тэракт» і «падарваны аўтамабіль» ці то з «чалавекам», ці то з «людзьмі».

Імя здрадніка пакуль невядомае. Праўкраінскія ж паблікі Бярдзянска сцвярджаюць, што ён працаваў у створанай акупантамі катавальні і, магчыма, быў наўпрост датычны да здзекаў з украінскіх патрыётаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках