Расейскія акупанты здалі сваіх памагатых у Беларусі
11- 6.05.2024, 9:30
- 15,236
Расейцы запісалі для іх відэавіншаванне.
Расейскія акупанты павіншавалі з Вялікаднем Гарадзенскі і Жыровіцкі манастыры.
Са зброяй у руках расейскія акупанты запісалі асобнае відэавіншаванне для беларускіх манастыроў РПЦ, сярод іх асабіста скандальнай гарадзенскай ігуменні Гаўрыіле.
"Ад асобы батальёна радыёэлектроннай барацьбы дзякуем за падтрымку", — гаворыцца ў відэа.
Расейскаму войску актыўна дапамагаюць манастыры БПЦ: Свята-Елісавецінскі, Лаўрышэўскі ў Навагрудку і Жыровіцкі. Нядаўна стала вядома, што да дапамогі сталі далучаць нават дзяцей - у нядзельнай школе ў Гародні дзяцей прымусілі пісаць лісты падтрымкі акупантам.