Рок-гурт «Ногу свело!» выступіць з канцэртамі ў Польшчы
6- 7.05.2024, 12:48
- 2,964
Максім Пакроўскі - вялікі сябар беларускага народа.
Рок-гурт «Ногу свело!» адправіцца ў тур па Еўропе. Музыкі правядуць тры канцэрты ў Польшчы: 18 траўня ў Кракаве, 20 траўня ў Варшаве і 22 траўня ў Познані. Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў арганізатар канцэртаў.
Білеты можна набыць праз спасылку.
Расейскі музыка Максім Пакроўскі і гурт «Ногу свело!» падтрымалі беларусаў падчас пратэстаў 2020 году. Рок-гурт прысвяціў падзеям у Беларусі песню "Молчанние ягнят».
«Ногу свяло!» выступіла і супраць вайны, развязанай Пуціным супраць Украіны. Музыкі выступаюць на дабрачынных канцэртах у падтрымку ўкраінцаў.