19 траўня 2024, Нядзеля, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва УСУ на фронце з'явіліся новая эфектыўная зброя

5
Ва УСУ на фронце з'явіліся новая эфектыўная зброя

Самалёты-камікадзэ сталі сюрпрызам для акупантаў.

У дадатак да FPV-дронаў Сілы абароны Украіны пачалі выкарыстоўваць супраць Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі самалёты-камікадзэ. Пра гэта распавёў намеснік камандзіра батальёна ўдарных БПАК «Ахілес» 92 АШБр Алесь Малярэвіч у інтэрв'ю «24 каналу».

Вайсковец адзначыў, што для атак па тэрыторыі Расеі выкарыстоўваюцца магутныя самалёты-камікадзэ вялікай далёкасці. У сваю чаргу вайскоўцы на фронце выкарыстоўваю невялікія самалёты-камікадзэ, каб зачышчаць тэрыторыю ад варожых паветраных цэляў у радыусе да 20 кіламетраў. Каштуюць такія апараты прыкладна столькі ж, колькі FPV-дроны, ці крыху даражэй. Пры гэтым яны часам больш дакладныя і надзейныя.

«Вельмі цікавая і эфектыўная зброя. І заўсёды разумееш, якая мэта ёсць, якая сітуацыя з РЭБ супраціўніка і вызначаешся, што выкарыстаць: ці самалёт-камікадзэ, ці FPV. Гэта проста адзін з дадатковых сродкаў, які з'явіўся ў нашым распараджэнні», - растлумачыў ён.

Алесь Малярэвіч адзначыў, што беспілотнікі вырабляюцца ва Украіне і вайскоўцы маюць магчымасць непасрэдна кантактаваць з інжынерамі, каб паляпшаць тэхналогію. Акупанты спрабуюць перахапляць звесткі з гэтых апаратаў і імкнуцца зрабіць так, каб яны сталі неэфектыўнымі, таму апараты трэба ўвесь час удасканальваць.

«Гэта вайна тэхналогій. Гэта значыць, тут трэба не расслабляцца», - сказаў вайсковец.

Нагадаем, 26 красавіка ў РФ паказалі фота беспілотнага самалёта-камікадзэ, пры дапамозе якога, як сцвярджаецца, Сілы абароны Украіны наносяць удары па расейскай тэрыторыі. На думку OSINT-аналітыка гэты апарат - мадыфікаваны лёгкі самалёт Sky Ranger «Nynja».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках