Лукашэнка паляцеў у Расею
18- 8.05.2024, 14:48
- 9,880
Год таму паездка ў Маскву ледзь не стала для яго апошняй.
Лукашэнка прыбыў у Расею. Сёння, 8 траўня, у Маскве адбудзецца саміт кіраўнікоў ЕАЭС, а заўтра беларускі дыктатар возьме ўдзел у парадзе Перамогі.
Нагадаем, год таму Лукашэнку стала дрэнна на парадзе ў Маскве.
Лукашэнка не змог прайсці разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля ў Аляксандраўскі сад, дзе знаходзіцца Магіла Невядомага Салдата.
Беларускі дыктатар папрасіў у Пуціна, каб яго адвёз туды аўтамабіль. Потым Лукашэнка знік з інфармацыйнага поля.