«Неўзабаве іх спасцігне расплата»
10- 8.05.2024, 16:10
- 10,414
Беларусы памятаюць імёны ахвяр і іх катаў.
Сёння — гадавіна смерці закатаванага ў лукашэнкаўскіх засценках Мікалая Клімовіча. Пінскаму блогеру і праваабаронцу быў 61 год. Ён з 90-х далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, з 2001-га вёў блогі пад псеўданімам Мікалай Верасень. Хадзіў на суды падтрымаць людзей, якіх пераследавалі паводле палітычных матываў. Галоўны пінскі ідэолаг Валянціна Кулак занесла яго ў чорны спіс для працадаўцаў, ён не мог уладкавацца на нармальную працу па спецыяльнасці, бедаваў, узгадвае Мікалая чытач сайта Charter97.org:
- Сябры ўгаворвалі Мікалая ўстрымаюцца ад крытыкі ўлады, лукашысты прапаноўвалі перайсці на іх бок. Ён адказаў, што не можа жыць інакш.
У 2020 годзе яго закрылі ў псіхлячэбніцу на час выбараў. У 2022 годзе яго арыштаваў ГУБАЗІК за антываенную карыкатуру на Пуціна ў нацысцкай форме. Ён паказваў апрычнікам пасведчанне інваліда, расказваў пра свае праблемы з сэрцам. Яны смяяліся і здзекаваліся з інваліда. Праз тры дні яго з ІЧУ забрала «хуткая». У лютым 2022 года Мікалаю за смайлік пад карыкатурай Лукашэнкі ў «Аднакласніках» прысудзілі год калоніі.
Прысуд вынес суддзя Андрэй Бычыла паводле абвінавачання пракурора Іллі Гузарэвіча. Падчас суда Клімовіч нагадаў аб сваіх праблемах з сэрцам, інваліднасці, неабходнасці сталага назірання лекара і прыёму вялікай колькасці лекаў. Тлумачыў, што зняволенне для яго будзе смяротным. Разлічваў на рэшткі чалавечнасці катаў, спадзяваўся, што яму прысудзяць хаця б хатнюю хімію. Але лукашысцкім «юрыстам» было важна выслужыцца перад рэжымам. Інваліда асудзілі на пакутлівую смерць. Мікалая арыштавалі ў залі суда, у красавіку перавялі ў калонію. Праз два тыдні ён памёр. Неабыякавыя беларусы сабралі за 6 гадзін на яго пахаванне 4 тысячы еўраў.
Суддзю Бычылу ўжо пакараў бог, забраўшы жонку і пакінуўшы яго аднаго з дзецьмі. 25-гадовы пракурор Гузарэвіч выслужваецца перад дыктатурай усімі шляхамі. Ён яшчэ чытае ідэалагічныя лекцыі. Напрыклад, аб карысці «саюзнай дзяржавы».
Змагары за свабодную дэмакратычную Беларусь сыходзяць у рай. Іх катам прыгатаваны самыя страшныя закуткі пекла. Але неўзабаве іх дагоніць адплата і пры жыцці.