Расейскія вайскоўцы збіваюць жыхароў Бранскай вобласці і крадуць у іх курэй
12- 9.05.2024, 15:13
- 13,712
Як у 1941-м.
Расейскія вайскоўцы займаюцца марадзёрствам не толькі на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях, але і ў самой РФ. Аб гэтым піша ўкраінскі ваенкар Юры Бутусаў.
На гэта ў сацсетках паскардзіліся, прынамсі, жыхары Бранскай вобласці.
Са слоў пацярпелых, былыя зняволеныя з падраздзялення «Шторм-z», якія абяцалі іх абараняць, пачалі красці ў людзей курэй, а незадаволеных збіваць.
«У нас тут у Грушкаве ашаламляльная гісторыя. Значыць, адмоўны рост колькасці (курэй - рэд.). Вось было шэсць, стала пяць, а потым чатыры, а потым яшчэ менш. Таму што поскудзь (абарончыкі) прыйшла, жэрці ім няма чаго, курэй забіраюць. А калі прыйшоў муж разбірацца, яшчэ і адлупцавалі», - распавяла расейка.