20 траўня 2024, панядзелак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў заклікаў націснуць на беларускі рэжым

Прэзідэнт Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў заклікаў націснуць на беларускі рэжым
ПІНХАС ГАЛЬШМІДТ
ФОТА: STMEGI.COM

Менск мусіць вызваліць усіх палітвязняў.

Былы галоўны рабін Масквы, прэзідэнт Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў Пінхас Гольшміт далучыўся да ліста нобелеўскіх лаўрэатаў з патрабаваннем націснуць на рэжым Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў. Аб гэтым піша палітолаг Зміцер Балкунец.

Ліст быў апублікаваны ў сакавіку 2024 года, з таго часу яго падпісалі ўжо 39 нобелеўскіх лаўрэатаў. Дакумент звернуты да ўрадаў краін ЕЗ і асабліва Польшчы. Ён прапануе часовае прыпыненне рэгулярных чыгуначных грузавых перавозак у ЕЗ з Беларусі, у тым ліку транзіт з Расеі і Кітая. Разблакаванне перавозак павінна быць зробленае толькі ў абмен на вызваленне палітвязняў.

Цяпер Пінхас Гольдшміт з'яўляецца прэзідэнтам Канферэнцыі еўрапейскіх рабінаў – галоўнай артадаксальнай рабінскай арганізацыяй у Еўропе, якая аб'ядноўвае больш за 700 лідараў вядучых рэлігійных абшчын у Еўропе.

У 2024 годзе ён і габрэйскія грамады ЕЗ агулам сталі лаўрэатам прэміі Карла Вялікага (уручаецца за ўнёсак у аб'яднанне Еўропы).

Аб барацьбе ўладаў РФ з Гольдшмітам упершыню стала вядома ў чэрвені 2022 года: тады ізраільскія СМІ паведамілі аб тым, што праз адмову падтрымліваць вайну рабін быў вымушаны з'ехаць з Расеі праз два тыдні пасля нападу на Украіну, пасля чаго ўлады РФ паспрабавалі націснуць на лідараў габрэйскай грамады, каб тыя не пераабралі Гольдшміта на яго пасаду, якую ён займае апошнія 30 гадоў.

У ліпені Гольдшміт афіцыйна пакінуў сваю пасаду, а ў красавіку ўжо 2023 года на велікодным седэры (святочнай трапезе) прапанаваў узгадаць расейскіх палітвязняў: Іллю Яшына, Аляксея Навальнага, Уладзіміра Кара-Мурзу і іншых.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках