У Салігорску мужчына проста на дварэ напаў на сваю былую дзяўчыну
10- 9.05.2024, 19:27
- 10,082
Інцыдэнт патрапіў на відэа.
У Салігорску мужчына напаў на дварэ на сваю былую дзяўчыну. Інцыдэнт патрапіў у аб'ектыў камеры вонкавага назірання.
Як паведамляе набліжаны да МУС тэлеграм-канал, 46-гадовы мужчына падчас нападу пачаў душыць жанчыну, пагражаючы пры гэтым забіць.
Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам. Паводле гэтага артыкула яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.