28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія лекары масава паскардзіліся на дэфіцыт сотняў лекаў і нястачу медабсталявання

9
Расейскія лекары масава паскардзіліся на дэфіцыт сотняў лекаў і нястачу медабсталявання

Да вайны лекі і абсталяванне ўвозілася з-за мяжы.

Пераважная большасць расейскіх лекраў скардзяцца на знікненне з продажу лекавых прэпаратаў, у тым ліку ўключаных дзяржаўны пералік жыццёва важных, а таксама праблемы з медыцынскім абсталяваннем, якое да вайны ўвозілася з-за мяжы.

78,5% медыкаў паведамілі аб нястачы лекаў, назваўшы 400 дэфіцытных пазіцый, сярод якіх больш за 70 - са спісу ЖННЛП (жыццёва неабходных і найважнейшых лекавых прэпаратаў), паказала апытанне, праведзенае супольнасцю «Лекары РФ» (яго вынікі публікуе RTVI).

Паводле даследавання, у якім узялі ўдзел больш за 900 спецыялістаў, найбольш востра стаіць праблема з антыбіётыкамі (амаксіклаў, ампіцылін, аўгментын, джозаміцін, кларытраміцын, флемаклаў, флемаксін), а таксама антыдэпрэсантамі (амітрыптылін, залофт) і нейралептыкамі, якія выпісваюць з шызафрэніяй (этасуксемід, габапенцін).

Акрамя таго, лекары бачаць нястасу прэпаратаў для зніжэння ціску, вакцын, базавых супрацьзапаленчых лекаў, у тым ліку нурафену. Анестэзіёлагі паведамляюць аб дэфіцыце сродкаў для наркозу.

Больш за палову медыкаў - 52% - адзначаюць праблемы з медыцынскай тэхнікай: не стае апаратаў КТ, МРТ, УГД і ШВЛ, а да наяўнага абсталявання складана закупляць запчасткі.

Амаль дзве траціны лекараў - 64% - прызнаюць, што на іх працу паўплывалі санкцыі, з-за якіх у Расеі ўзнік дэфіцыт лекаў, спецыялісты былі адрэзаныя ад навуковага абмену з замежнымі калегамі, а бальніцы пазбавіліся магчымасці закупляць якасную імпартную тэхніку.

Праблему бачаць на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя: 158 прэпаратаў, у тым ліку базавыя антысептыкі, абязбольвальныя, гармоны і вакцыны, у канцы мінулага года былі ўключаны ў закрытую частку дзяржаўнага рэестра лекавых прэпаратаў, у дачыненні да якіх улады бачаць пагрозу дэфіцыту. За год пералік "дэфектурных лекаў" стаў большы ў паўтара раза: у яго дадалі 58 пазіцый.

У 2023 годзе з расейскіх аптэк зніклі 1,3 тысячы найменняў імпартных лекаў, падлічылі ў DSM Group. Асартымент скараціўся на 20% за год, да 6,4 тысячы пазіцый, а адносна даваенных узроўняў зменшыўмя больш чым на трэць: у 2019 годзе ў аптэках было амаль 9 тысяч замежных прэпаратаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках