28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці трэба ўчастковым лекарам хадзіць да хворых на дом?

39
Ці трэба ўчастковым лекарам хадзіць да хворых на дом?

Тэрапеўты ў беларускіх паліклініках перагружаныя.

Як піша тэлеграм-канал «Белые халаты!»:

- Мы ўсе абвыклі да вельмі высокага ўзроўню даступнасці першаснай медыцыны, і з пункта гледжання некаторых гэта вельмі выдатна: калі дрэнна сябе адчуваеш, маеш высокую тэмпературу - выклікай лекара на дом. Канешне, зручна. У пераважнай большасці краін свету такой раскошы не існуе. Выклік тэрапеўта на дом без крайняй неабходнасці з'яўляецца вельмі дарагой паслугай.

Але ёсць і іншы бок медалю. Тэрапеўты ў беларускіх паліклініках звышзагружаныя. Ужо зараз ім даводзіцца скарачаць час на прыём аднаго пацыента да нясмешных некалькіх хвілін толькі для таго, каб паспець абслужыць усіх, хто звярнуўся па дапамогу.

Пры гэтым, нават пры сціплым падліку, наведванне аднаго пацыента дома займае час, які можна было б выдаткаваць на тры паўнавартасныя прыёмы ў кабінеце.

Дадайце да гэтага вельмі нізкія заробкі медыкаў, невыносныя ўмовы працы ўчастковых, якім, акрамя сваіх наўпроставых абавязкаў, даводзіцца займацца мноствам працы «ў нагрузку». Часта даводзіцца чуць, што такая марнатраўнасць нагадвае баль падчас чумы.

Як вы думааеце, ці трэба ўчастковым лекарам хадзіць да хворых на дом? Ці гэтую практыку час касаваць?

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках