28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі вызначылі практыкаванне №1 для здароўя сэрца

20
Медыкі вызначылі практыкаванне №1 для здароўя сэрца

І зніжэння ціску.

Фізічныя практыкаванні - выдатны спосаб умацаваць сэрца. Моцнае і здаровае сэрца падвышае эфектыўнасць дастаўкі крыві па ўсім целе, што ў сваю чаргу зніжае крывяны ціск, піша eatingwell.com.

Некаторыя даследаванні паказваюць, што ўзмацненне фізічнай актыўнасці можа дапамагчы адтэрмінаваць з'яўленне высокага крывянога ціску. Пры гэтым зусім нядаўна навукоўцы выявілі адзін канкрэтны тып практыкаванняў, які можа забяспечыць больш істотную выгаду для здароўя сэрца.

Адзначаецца, што Брытанскі часопіс спартовай медыцыны нядаўна правёў агляд, каб адказаць на пытанне: якія практыкаванні лепш за ўсё падыходзяць для падвышэння крывянога ціску. З тысяч даследаванняў па гэтай тэме ў канчатковы аналіз былі ўключаныя 270 рандамізаваных кантраляваных даследаванняў.

У выніку навукоўцы прыйшлі да высновы, што ўсе тыпы практыкаванняў дадатна ўплываюць на крывяны ціск, але ізаметрычныя практыкаванні даюць лепшы эфект.

Ізаметрычныя практыкаванні - гэта тып статычных практыкаванняў, якія выконваюцца шляхам сталага скарачэння групы цягліц без іх падаўжэння або выпроствання (напрыклад, сядзенне ля сцяны, «крэсла»).

«Пры правільным выкананні ізаметрычныя практыкаванні могуць дапамагчы не толькі ўмацаваць як сардэчныя, так і шкілетныя мышцы, але таксама павысіць цягавітасць», – адзначыла трэнерка і дыетолаг Ніколь Радрыгес.

Яшчэ адзін дыетолаг Крыс Мор параіў не адмаўляцца ад іншых практыкаванняў: «Дапоўніце імі тое, што вы, магчыма, ужо робіце».

Гэта значыць, незалежна ад таго, ці з'яўляецца фітнэс часткай вашага паўсядзённага жыцця ці вы толькі пачынаеце займацца спортам, ізаметрычныя практыкаванні могуць стаць выдатным дадаткам да вашага распарадку дня, сцвярджаюць спецыялісты.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках