27 красавiка 2024, Субота, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Шэраг краін Захаду ўжо непублічна размясцілі вайсковы кантынгент ва Украіне

18
Bloomberg: Шэраг краін Захаду ўжо непублічна размясцілі вайсковы кантынгент ва Украіне

Раскрытая мэта заявы Макрона.

Заява прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона аб магчымай адпраўцы войскаў на дапамогу Украіне стала сапраўднай інфармацыйнай «бомбай».

Але напраўду абмежаваныя вайсковыя кантынгенты краін Захаду ўжо прысутнічаюць на ўкраінскай тэрыторыі.

Пра гэта піша Bloomberg, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы.

Словы Макрона выклікалі вельмі вострую рэакцыю ў Маскве. Мэта такіх заяў лідара Францыі была відавочная - прымусіць кіраўніка РФ Уладзіміра Пуціна варажыць і нервавацца з нагоды магчымага ўдзелу NАТО ў гэтай вайне.

Напраўду некаторыя вайсковыя спецыялісты краін Захаду ўжо прысутнічаюць ва Украіне, аднак гэтая прысутнасць абмежаваная.

«Са слоў асобных чыноўнікаў, якія размаўлялі з Bloomberg на ўмовах ананімнасці, некалькі краін ужо таемна маюць пэўны кантынгент ва Украіне», - гаворыцца ў артыкуле.

Як паведамляецца, псіхалагічны ціск Макрона на Крэмль быў аслаблены лідарамі шэрагу краін ЕЗ, якія тут жа кінуліся аднеквацца і адмаўляць магчымасць адпраўкі сваіх войскаў на дапамогу Украіне. На шчасце, такой пазіцыі прытрымліваюцца далёка не ўсе лідары Еўропы.

«Крыніца, знаёмая з дыскусіямі ў Брусэлі, сцвярджае, што (...) некаторыя прэм'ер-міністры Еўразвязу спадзяюцца на лідарства Макрона, і многія вітаюць яго жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Расеі», - піша Bloomberg.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках