27 красавiка 2024, Субота, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можа Арменія падаць заяўку на ўступленне ў ЕЗ у гэтым годзе

14
Ці можа Арменія падаць заяўку на ўступленне ў ЕЗ у гэтым годзе

Меркаванні палітолагаў.

У Арменіі сталі часцей казаць пра курс на Еўразвяз. Армянскія СМІ нават паведамлялі аб тым, што краіна хоча падаць заяўку на ўступленне ў ЕЗ гэтай восенню. Экспэрты мяркуюць, што, магчыма, паміж Арменіяй і ЕЗ будзе ўкладзенае пагадненне аб асацыяцыі.

Армянскі палітолаг Рубен Меграбян расказаў «РБК-Украіна», што праеўрапейскі рух Арменіі - гэта не аднакрокавы працэс, але важна, каб была прынятая палітычная пастанова і было сфармаванае нейкае ўяўленне пра яго паэтапную рэалізацыю.

- Таму што за 30 мінулых гадоў настолькі глыбока мы ўвайшлі ў гэтае балота, што выйсці за адзін дзень проста не атрымаецца, - растлумачыў ён.

Іншы армянскі палітолаг Армэн Аванісян мяркуе, што пакуль аб падачы заяўкі на ўступленне Арменіі ў ЕЗ размова не ідзе. На ягоную думку, цяпер складана пралічыць паводзіны ўрада Нікола Пашыняна, паколькі яны завязаныя на страхах перад РФ.

Аднак, на думку палітолага, на афіцыйным узроўні рыхтуецца пэўная дамова паміж Арменіяй і ЕЗ.

- Відавочна, гэта будзе дамова аб асацыяцыі. Таму што ў нас ёсць дамова CEPA, гэта дамова аб усёабдымным супрацоўніцтве паміж ЕЗ і Арменіяй. У 2013 годзе мы былі гатовы падпісаць дамову аб асацыяцыі яшчэ да прыходу да ўлады Нікола Пашыняна. Гэта выклікала рэакцыю РФ. Саргсяна выклікалі ў Маскву, і літаральна за адну ноч была падпісаная заяўка Арменіі на ўступленне ў ЕўрАзЭС. Гэта многія разглядаюць як чорны дзень для Арменіі, - сказаў ён.

Са слоў палітолага, пагадненне аб асацыяцыі паміж Арменіяй і ЕЗ можа быць падпісанае ўжо гэтым летам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках