9 траўня 2024, Чацвер, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FT: Ініцыятыва на полі бою можа зноў перайсці да Украіны

2
FT: Ініцыятыва на полі бою можа зноў перайсці да Украіны

Пачалі дзейнічаць некалькі фактараў.

Цягам месяцаў чакання Палата прадстаўнікоў ЗША нарэшце прагаласавала за законапраект аб дапамозе Украіне. Для гэтага ацэнкі выведкі павінны былі быць жудаснымі, каб пераканаць спікера Майка Джонсана праціснуць гэтую падтрымку, піша Financial Times.

Вядома, што крытычны недахоп боепрыпасаў і сродкаў СПА ва Украіне прывялі да абмежаванага, але патэнцыйна значнага прасоўвання расейскага войска на фронце, а ўкраінскія гарады зазналі разбуральныя атакі. Тады прэзідэнт Уладзімір Зяленскі папярэджваў сваіх партнёраў, што Украіна можа саступіць у вайне.

У сваю чаргу пасля падпісання прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам законапраекта амерыканскія вайскоўцы пачалі хутка перадаваць неабходныя матэрыялы на лінію фронту.

«Мэта палягае ў тым, каб пакінуць Расеі як мага менш часу для таго, каб максімальна выкарыстоўваць сваю цяперашнюю перавагу, перш чым яна пачне сутыкацца з вялікім супрацівам. Галасаванне ў Кангрэсе стала значным маральным стымулам для Кіева, які зараз спадзяецца на спрыяльны ход падзей, каб аднавіць свае пазіцыі на полі бою», - адзначаюць у матэрыяле.

У FT адзначаюць, што праблемы з асабовым складам павінны паменшыцца, бо новыя мабілізаваныя вайскоўцы не сутыкнуцца з тым, што будуць адпраўленыя на вайну з недастатковай колькасцю боепрыпасаў. Таксама з дапамогай ЗША наяўныя ва Украіне боепрыпасы могуць быць скарыстаныя, бо іх не трэба будзе эканоміць праз боязь, што іх больш не будзе. Акрамя таго, такая дапамога будзе стымуляваць еўрапейскія краіны павялічваць сваю падтрымку для Украіны.

Так, прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак падчас візіту ў Варшаву заявіў, што яго краіна перадасць новы пакет дапамогі ў суме 500 млн фунтаў стэрлінгаў, у той час, як розныя праекты па перадачы Украіне дадатковых набояў, сістэм СПА Patriot і самалётаў F-16 таксама прасоўваюцца наперад.

Аналітыкі выдання падкрэслілі, што такая дапамога ад ЗША, імаверна, замарудзіць наступленне РФ, аднак не спыніць. Нават калі ўважалася, што дапамога ЗША паступіць у пачатку года, 2024 тады яшчэ лічылі перыядам, калі Украіна пераважна будзе ўтрымліваць пазіцыі, чым вызваляць акупаваную тэрыторыю.

«Украінскія войскі вытрымаюць усе ўдары, якія могуць нанесці ім расейцы, адначасова развязваючы кадравыя пытанні і забяспечваючы ўтрыманне ўласных рубяжоў. Зяленскі, ягоны ўрад і вайсковае кіраўніцтва правялі большую частку гэтага года ў дыскусіях аб тым, як мабілізаваць больш людзей, нават калі ўжо мабілізаваныя пакутуюць ад знясілення, а таксама будуюць умацаванні для стрымлівання чаканых расейскіх наступальных дзеянняў», - дадаюць у публікацыі.

У выданні падкрэсліваюць, што Украіне патрэбны час, каб акрыяць ад цяжкіх першых месяцаў у гэтым годзе да таго моманту, калі краіна пачне атрымліваць выгаду ад новых паставак зброі і павелічэння вытворчасці артылерыйскіх набояў у Еўропе і ЗША. Новыя падраздзяленні таксама маюць патрэбу ў падрыхтоўцы, бо дагэтуль ёсць праблемы з камандаваннем, якія засталіся пасля няўдалага летняга контрнаступлення ў 2023 годзе.

«Хоць украінскія ўзброеныя сілы не жадаюць цалкам аддаваць ініцыятыву і хочуць, каб расейцы пачалі турбавацца аб сваіх уласных пазіцыях, а не засяроджваліся на тым, як лепш атакаваць украінскія пазіцыі, пройдзе яшчэ некаторы час, перш чым яны будуць мець сілы, каб пачаць вызваляць значныя тэрыторыі», - сцвярджаюць аналітыкі.

Financial Times нагадала, што пра леташні контрнаступ быў вядомы загадзя, таму расейскія акупанты не былі здзіўленыя ягоным кірункам і часам. Праз што на Кіеў могуць ціснуць на неабходнасць паказаць сур'ёзныя ваенныя дасягненні да выбараў у ЗША, якія адбудуцца ў лістападзе, каб апраўдаць дапамогу. Аднак Украіне ўсё яшчэ неабходна мабілізаваць дадатковыя рэсурсы, бо дзяржава не можа быць упэўненай у будучым узроўні падтрымкі, калі пераможа Дональд Трамп.

У выданні адзначаюць, што цяпер найлепшым развязаннем для Украіны з'яўляецца працяг барацьбы з РФ, а менавіта працягваць атакі на вайсковыя цэлі ворага.

«Гэта выкарыстанне беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння супраць нафтаперапрацоўчых заводаў і іншых аб'ектаў, якія маюць пэўную стратэгічную каштоўнасць у Расеі. Украіна не зможа выкарыстоўваць ракеты вялікай далёкасці ATACMS або дадатковыя крылатыя ракеты Storm Shadow, абяцаныя Сунакам у Варшаве на гэтым тыдні, для нападу на цэлі ў самой Расеі. Аднак на акупаванай украінскай тэрыторыі, уключаючы Крым, ёсць шмат вайсковых аб'ектаў, якія маюць дачыненне да Расеі», - нагадалі ў публікацыі.

Аналітыкі падсумавалі, нават калі Трамп і пераможа на прэзідэнцкіх выбарах ЗША, то гэта не гарантуе расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну здавальняючага выніку. Вядома, што Трамп пажадае прапанаваць свой мірны план, аднак, хутчэй за ўсё, Пуцін яго не прыме, таксама як і Зяленскі.

«Публічна выхваляючыся цягам апошніх шасці месяцаў, што Расея перахапіла ініцыятыву ў вайне, Пуцін зараз павінен разгледзець магчымасць таго, што яна можа зноў павярнуцца ў бок Украіны», - дадалі ў матэрыяле.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках