27 красавiка 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Даводзіцца праходзіць колы пекла, каб пабачыцца з роднымі»

14
«Даводзіцца праходзіць колы пекла, каб пабачыцца з роднымі»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Закрываць трэба транзіт тавараў, а не транзіт родных.

28 гадзін у чарзе - і ты ў Польшчы! Перажыць дарогу мне дапамагла толькі думка, што я нарэшце абдыму дзяцей і пагуляю з унукамі, піша чытачка Charter97.org са Скідзеля Бажэна.

Узнікае пытанне, а ў чым я вінаватая, што мяне так катуюць. Бо гэтае стаянне на мяжы ніякім іншым словам, як катаванне, не назавеш! Найперш пачынаюць апухаць ногі, і так хочацца разбуцца, але ловіш сябе на думцы, што пасля ты будзеш вымушаны ісці да кантролю босым, бо назад яны ў абутак не змесцяцца. Да ног праз боль у спіне дадаюцца і рукі. Па іх пачынаюць бегаць мурашы (думаю, усім знаёмае гэтае пачуццё). Ну і, вядома ж, ціск таксама пачынае расці як на дражджах.

І сёння я хачу задаць пытанне не як простая жыхарка, а як актывістка, якая ўсё жыццё змагалася з рэжымам Лукашэнкі: дзеля чаго Польшча далучаецца да катавання людзей? Мае дзеці не хацелі з’язджаць з дому. Для іх гэта было прымусовае выцісканне з краіны. І зараз, каб хоць раз на год пабачыцца, я мушу цэлы год збіраць грошы, каб заплаціць шалёную суму за візу фірмам-пракладкам, якія нажываюцца на чужой бядзе. А пасля яшчэ адпакутаваць у дарозе.

Мой век ужо блізіцца да 70. Дык чаму Польшча падтрымлівае гэтую палітыку катавання людзей! Чаму мне як маці палітычных уцекачоў даводзіцца праходзіць колы пекла, каб пабачыцца з роднымі. Я ўдзячная Польшчы, што яна апякуецца над нашымі ўцекачамі, але я не магу зразумець, чаму тут жа і чыняць перашкоды!

Закрываць трэба транзіт тавараў, а не транзіт родных!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках