28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі распрацавалі ўнікальную тэст-сістэму для выяўлення гепатыту Е

1
У Беларусі распрацавалі ўнікальную тэст-сістэму для выяўлення гепатыту Е

І ў свойскіх жывёл, і ў людзей.

У Беларусі распрацавалі ўнікальную тэст-сістэму для выяўлення гепатыту Е і ў людзей, і ў жывёл, паведамляе тэлеканал СТВ.

Прадугледжваецца, што гэта дасць магчымасць істотна палепшыць якасць лячэння.

«Такую тэст-сістэму зрабілі, якая дае магчымасць вызначыць вірус гепатыту Е і ў свойскіх жывёл, свіней, буйной рагатай жывёлы, і ў людзей адначасова», – заявіў Уладзімір Сімірскі, дырэктар доследнай вытворчасці Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі.

Гепатыт Е – інфекцыйнае захворванне, якое не мае міжвідавых бар'ераў. Яно можа перадавацца ад жывёлы да чалавека і наадварот.

Дадамо, што ў сярэдзіне лютага гэтага года Міністэрства аховы здароўя паведамляла аб росце захворванняў на вірусны гепатыт А. Большасць хворых складалі людзі ва ўзросце 18-39 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках