Расея працягвае тануць: пад ваду ідзе Курган
19- 19.04.2024, 9:47
- 12,598
Абвешчаная эвакуацыя насельніцтва.
Паводка ў Расеі набірае абароты - у вадзе працягвае тануць Курган. Узровень вады ў рацэ Табол расце і ўжо перавышае адзнаку 10 метраў.
Пра гэта паведамляюць расейскія тэлеграм-каналы.
Адзначаецца, што за 2 гадзіны ўзровень вады ў рацэ павялічыўся на 2 сантыметры. Вада ўжо заходзіць у 13 населеных пунктаў, яшчэ 8 - у зоне рызыкі падтаплення і затаплення.
Мясцовыя ўлады заклікаюць людзей тэрмінова эвакуавацца. Абвешчаная эвакуацыя ў трох мікрараёнах Кургана. На кадрах, апублікаваных у сетцы, чутныя гукі сірэн.
У той жа час губернатар вобласці Вадзім Шумкоў паведаміў, што ўзровень вады ў Таболе на шэрагу адцінкаў перавысіў максімум 1994 года. Паводле ягоных слоў, адцінак плаціны, пабудаваны ў 2014 годзе, "адчувае вялікую гідраўлічную нагрузку з-за рэзкага ўздыму ўзроўню вады і адтавання ніжняй часткі грунту, з-за чаго праяўляюцца працёкі і адслаенні".