Нафтаперапрацоўка ў Расеі ўпала да 11-месячнага мінімуму
- 22.04.2024, 14:56
- 3,822
Справа не толькі ў нападах дронаў.
У красавіку аб'ёмы расейскай нафтаперапрацоўкі складалі ў сярэднім блізу 5,23 млн барэляў на дзень, што блізка да самага нізкага ўзроўню з траўня мінулага года. Аб гэтым піша Bloomberg.
Такая сітуацыя ўзнікла з-за таго, што паводка, якая ахапіла РФ, ускладняе працу заводаў, а рамонт прадпрыемстваў, якія пацярпелі ад нападаў дронаў, запавольваецца, адзначае агенцтва.
З 11 да 17 красавіка Расея перапрацоўвала 5,22 млн барэляў нафты на дзень. Гэта прыкладна на 10 000 барэляў у дзень, або на 0,2% ніжэй за сярэдні паказчык за папярэднія сем дзён.
Пры гэтым з 11 да 17 красавіка большасць пацярпелых аб'ектаў працавалі на ўзроўні, блізкім да папярэдняга сярэдняга тыднёвага ўзроўню, але прадукцыйнасць усё ж была ніжэйшая, чым да дронавага нападу.