Украінскі спецназ магутна атакаваў акупантаў дронамі-камікадзэ
- 26.04.2024, 19:49
- 3,000
Відэа з Данецкага кірунку.
Украінскія ваяры ў Данецкай вобласці за адзін раз знішчылі дзевяць расейскіх вайскоўцаў і бронятэхніку ворага. Для гэтага выкарыстоўваліся дроны-камікадзэ.
Пра гэта паведамляе камандаванне Сілаў спецыяльных аперацый УС Украіны.
Вайскоўцы ўдакладняюць, што гэта вынік працы аператараў 8 асобнага палка ССА. Яны «працавалі» па ворагу на Данецкім кірунку.