27 красавiка 2024, Субота, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бярозе затрымалі відавочцу затрымання

16
У Бярозе затрымалі відавочцу затрымання

Пад аблаву сілавікоў патрапіў старонні чалавек.

У Бярозе пад аблаву сілавікоў патрапіў старонні чалавек, піша BGmedia.

Хапун адбыўся ў канцы лютага - у пачатку сакавіка. Тады паведамлялася пра затрыманне дзевяці чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Адно з затрыманняў адбылося ў краме аўтазапчастак 28 лютага. Сілавікі затрымалі не толькі супрацоўніка крамы, але і наведвальніка, абвінаваціўшы яго ў супраціўленні.

Са слоў ГУБАЗіК, яны затрымлівалі супрацоўніка крамы паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Відэа з затрымання яны пазней выклалі ў сваім ТГ-канале. Наведвальнік крамы, паводле слоў сілавікоў, перагароджваў ім шлях да выхаду, хапаў іх за рукі і не рэагаваў на заўвагі.

1 сакавіка ягоную справу разгледзеў суд Бярозаўскага раёна. Мужчына паведаміў, што ў той дзень раніцай прыехаў у краму, каб набыць запчастку. Раптам уварваліся сілавікі, сказалі легчы ўсім на падлогу. Мужчына падпарадкаваўся ім і не супраціўляўся.

Аднак суддзя паверыў дакументу ГУБАЗіК і прызначыў затрыманаму сем дзён адміністрацыйнага арышту.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках